Дыктоўка ля Ратушы

15 сакавіка 2008 г. у Беларусі стартавала грамадская ініцыятыва “Беларуская дыктоўка”. Родная мова – гэта падмурак, на якім будуецца нацыя, яе культура, яе жыццё. Кожная мова – унікальная цывілізацыйная з’ява, вартая жацця, развіцця, захавання. Менавіта такія працэсы адбываюцца у еўрапейскай культурнай прасторы.

На жаль, беларуская рэчаіснасць выпадае з агульнаеўрапейскіх культурных і цывілізаваных працэсаў. Захаванне помнікаў гісторыі і культуры, якіх Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі страціла тысячы і тысячы, адбываецца на бульдозерным узроўні, выключана з ужытку, растаптана родная нашая мова, робяцца спробы ў чарговы раз карэктаваць у зручны для правадыроў бок нашую пакутную гісторыю.

18 красавіка – гэта знакавы дзень, бо ўжо які год па ініцыятыве ЮНЭСКА святкуецца ён, як Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Менавіта ў гэты дзень Рэспубліканская рада Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае сваех сяброў і прыхільнікаў на беларускую дыктоўку, якая адбудзецца ў самым сэрцы Гістарычнага цэнтру нашай сталіцы – у Верхнім горадзе.

Пачатак дыктоўкі а 18-й гадзіне 18 красавіка 2008 г. у скверы каля Мінскай ратушы.

Паводле “Нашай нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў