Вуліца імя Кляшторнага
з’явілася на радзіме паэта
Імя Тодара
Кляшторнага вырашылі надаць новай
забудове ў аграгарадку Камень на Лепельшчыне.
Да 105-х угодкаў
рэпрэсаванага паэта і перакладчыка на адным з 15-ці нядаўна ўзведзеных
дамоў-катэджаў сёння з’явілася мемарыяльная шыльда ў гонар вядомага
земляка.
Паводле біяграфічных
звестак, Тодар
Кляшторны нарадзіўся ў вёсцы
Парэчча Лепельскага раёну. Цяпер гэта зусім маленькае паселішча, і таму мясцовыя
ўлады палічылі больш мэтазгодным ушанаваць памяць літаратара, назваўшы ў ягоны
гонар вуліцу ў бліжэйшым аграгарадку Камень.
Зрэшты, у Камені яшчэ
некалькі год таму быў створаны невялікі мемарыльны музэй Тодара Кляшторнага ў
мясцовым Доме культуры. Сярод экспанатаў ёсць падарункi сваякоў паэта, ягоныя
фотаздымкі і літаратурныя творы.
Тодар Кляшторны нарадзіўся
11.03.1903 г. у вёсцы Парэчча Лепельскага раёну Віцебскай вобласці. Вучыўся на
рабфаку ў Воршы. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне
педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Працаваў на
радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша»,
БелАПП. Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў, пераклаў на беларускую мову асобныя
творы Ул. Маякоўскага, М. Асеева, А. Безыменскага, М. Галоднага, А. Лахуці, Л.
Первамайскага. Восенню 1936 г. быў арыштаваны, 29.10.1937 г. яму была прысуджана
найвышэйшая мера пакарання. Расстраляны 30.10.1937 г. Рэабілітаваны ў 1957
г.
Паводле “Нашай
Нівы”
|