Пачаўся "працэс чатырнаццаці”
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся
судовы працэс над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Ім пагражае
да шасці гадоў зняволення.
Перад судом сталі Андрэй Кім, Міхаіл
Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў,
Андрэй Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч, якіх будуць
судзіць за “масавыя беспарадкі” падчас акцыі.
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава,
Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука судзіць сёння не будуць. Яны
несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі справы, таму працэс над імі
перанеслі.
У зале суда прысутнічаюць журналісты,
дыпламаты, палітыкі.
Паводле сайта “Беларускія
навіны”
|