Хрыстаса Пургурыдэса не ўпусцілі ў
Мінск
Аўтар справаздачы па Беларусі ў ПАРЭ
Хрыстас Пургурыдэс не меў магчымасці прыехаць у Менск, каб падрыхтаваць
справаздачу для ПАРЭ.
У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
прадставяць справаздачу аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя
Беларусі. Аўтар справаздачы Хрыстас Пургурыдэс у інтэрв’ю “Радыё Свабода”
паведаміў, што ў адрозненне ад таго разу, калі ён рыхтаваў папярэдні свой даклад
пра Беларусь, цяпер ён ня меў магчымасці наведаць Менск і пагутарыць з
прадстаўнікамі ўладаў.
МЗС Беларусі адмовіўся запрасіць яго ў
краіну, нягледзячы на адпаведны запыт Сакратарыяту Рады Еўропы. Таму інфармацыю
аб парушэннях пры ажыццяўленні крымінальнага правасуддзя ў Беларусі Хрыстас
Пургурыдэс збіраў з даступных яму крыніц.
Галоўную выснову сваёй справаздачы ён
сфармуляваў наступным чынам: “Найважнейшае пасланне гэтага дакладу палягае ў
тым, што рэжым у Мінску павінен спыніць злоўжыванне крымінальнымі працэсамі ў
палітычных мэтах”.
Пасля вывучэння сітуацыі спадар
Пургурыдэс перакананы, што ў Беларусі шмат людзей зазнаюць крымінальны пераслед
з палітычных матываў, што ў краіне надалей існуюць палітычныя
вязні.
Аднак ён разумее складанасць сітуацыі і
не спадзяецца, што рэзалюцыі ПАРЭ змогуць хутка палепшыць сітуацыю: “Я сапраўды
не спадзяюся на такія вынікі разгляду, якія б прымусілі рэжым у Беларусі змяніць
сваю палітыку заўтра ж. Я разумею, што гэта паступовы працэс, і спадзяюся, што
крок за крокам нам удасца прымусіць беларускі рэжым памяняць сваю
палітыку”.
Паводле “Хартыя-97”
|