У Беларусі рыхтуецца адмена манаполіі
“Белтэлекама”
Прапанову пра ўнясенне зменаў у закон аб
электрасувязі накіравала ў Палату прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і
інфарматызацыі. Яна датычыць дэманапалізацыі рынку паслуг
электрасувязі.
Паводле словаў першага намесніка міністра
сувязі Івана Рака, Мінсувязі прапануе ўнесці змены ў справе адмены манаполій
"Белтэлекама" на ўзаемадзеянне з сеткамі аператараў іншых краін. Гэтая ўмова
з'яўляецца абавязковай для ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую
арганізацыю.
У той жа час, Іван Рак адзначыў, што
новаўвядзенне ніяк не звязана з магчымым акцыяніраваннем "Белтэлекама". Паводле
яго словаў, адмена манаполіі не адразу зменіць сітуацыю на рынку.
"Мусіць прыйсці інвестар, які будзе
будаваць свае сеткі ці атрымае права на ўзаемадзеянне з іншымі аператарамі. Тады
пачнецца канкурэнцыя на цэнавым рынку, і тарыфы пачнуць зніжацца", сказаў першы
намеснік міністра сувязі.
Паводле Інтэрфакс
|