Залаты запас Беларусі складае амаль 30
т
Залаты запас Беларусі складае амаль 30 т,
паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Заяш сёння
журналістам.
«Золатавалютныя рэзервы краіны цяпер
дасягнулі больш як $5,5 млрд., з іх золата — амаль 30 т», — адзначыў
ён.
Іван Заяш таксама падкрэсліў, што
золатавалютныя рэзервы Беларусі пастаянна павялічваюцца. «Калі рэзерв пачынаў
фарміравацца ў 1992-1993 гадах, золата ў ім было ўсяго 30 кг», — сказаў
ён.
Намеснік міністра расказаў, што асноўная
частка каштоўнасцей залатога запасу фарміруецца за кошт збору і перапрацоўкі
лому і адходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы. Штогод атрымліваецца 300-350 кг
золата і 3-3,5 т серабра. Органам дзяржкіравання і прадпрыемствам кожны год
даводзіцца дзяржзаказ па здачы матэрыялаў, што змяшчаюць каштоўныя металы, дадаў
Іван Заяш.
Паводле БЕЛТА
|