Амбасада ЗША ў Мiнску зноў не выдае вiзы беларусам

Амбасада ЗША ў Мiнску зноў прыпынiла разгляд заяў на атрыманне вiзы i выдачу вiз беларускiм грамадзянам. Аб гэтым паведамляецца на сайце амерыканскай дыпмiсii.

"31 сакавiка ўрад Беларусi зноў прапанаваў паменшыць колькасць супрацоўнiкаў нашай амбасады. Бо толькi на мiнулым тыднi штат амерыканскiх супрацоўнiкаў пасольства быў скарочаны ўдвая, мы лiчым гэтае патрабаванне беларускага боку неабгрунтаваным", — гаворыцца ў заяве.

У цяперашнi час консульская служба пасольства можа забяспечыць толькi прыём грамадзян ЗША i толькi па папярэднiм запiсе.

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў