У Гродне распачаўся фэст дзіцячага кіно
“Вясёлка”
Падчас фестывалю ў кінатэатрах будуць
паказаны 11 прэм’ерных фільмаў на розную тэматыку.
У межах фэсту пройдзуць таксама конкурсы
ды гульнёвыя праграмы. Як паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара гродзенскага
“Кінавідэапракату” Вольга Чурак, фэст дзіцячага кіно праходзіць не толькі ў
Гродне, але і ў іншых гарадах рэгіёна. Ён працягнецца да 15 траўня.
Паводле “Радыё Рацыя”
|