Выйшаў СD «Беларускі Хрысціянскі Хіт»

50 адабраных паводле строгіх крытэраў хітоў прайшлі ратацыю ў 10 хрысціянскіх фокус-групах (праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, баптысцкай і г.д.) — і вернікі самі адабралі 21 найлепшы спеў.

Пачынаецца «Беларускі Хрысціянскі Хіт», вядома, гімнам «Магутны Божа» у выкананні Гарадзенскай капэлы; завяршаецца — харавым «Ойча наш» (праваслаўны хор Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў). Пра сэнсавы ўзровень можна меркаваць паводле аўтарства тэкстаў — тут і Янка Купала («Хрыстос Уваскрос»), і Рыгор Барадулін («Ерусалім»), і Уладзімір Караткевіч («На Беларусі Бог жыве»). Аўтарства некаторых хітоў адшуканых у глыбінцы, устанавіць не ўдалося — яны практычна сталі народнымі.

Многія спевы (напрыклад, «Магутны Божа», «Весяліся», «Чакае Цябе Беларусь») - паліканфесійныя, і выконваюцца як на праваслаўных фэстах, так і ў касцёле, і падчас пратэстанцкіх набажэнстваў.

Пытайцеся Альбом у крамах ды ў незалежных распаўсюджвальнікаў!

Паводле “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў