Маладзёвую актывістку Кацярыну
Салаўёву прысудзілі да штрафу
8 красавіка ў Полацку адбыўся суд над
актывісткай незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Кацярынай Салаўёвай. У
залу судовага пасяджэння змаглі патрапіць не ўсе жадаючыя, якіх было некалькі
дзесяткаў.
Кацярыну Салаўёву абвінавачвалі ў
дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, што яна і не
адмаўляла ў часе судовага працэсу. Калі ёй было дадзена апошняе слова, яна
сказала, што калі ёй за віну ставіцца тое, што яна абараняе незалежнасць
Беларусі, мову, культуру і хрысціянскія прынцыпы, па якіх павінная жыць краіна,
то яна прызнае гэтую віну, “і толькі ў гэтым, ні ў чым
большым”.
Суддзя прысудзіла Кацярыну Салаўёву да
грашовага штрафу ў памеры 50 базавых адзінак (у пераліку 1 мільён 750 тысяч
беларускіх рублёў). Хаця пракурор патрабавала 200 базавых адзінак (больш за 2,5
тыс.еўра).
Падчас пасяджэння ля судовага будынку
адбылася акцыя ў падтрымку Кацярыны Салаўёвай. І ў гэты час не адбылося без
сутыкненняў з супрацоўнікамі міліцыі.
Паводле радыё “Нямецкая
хваля”
|