Ларыса Геніюш – усё яшчэ вораг для
ўладаў
У 14:00 у Петрапаўлаўскім саборы Мінску
адбылася памінальная малітва па Ларыса Геніюш якая памерла 7 красавіка 1983
году, так і не прыняўшы савецкага падданства. Пахаваная яна была ў
Зэльве.
У 1999 годзе Беларускі Хельсінскі камітэт
звярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага
прысуду ў адносінах да Ларысы і Янкі Геніюшаў («контррэвалюцыйная арганізацыйная
дзейнасць» і «дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай
дзейнасці»).
Паўторны зварот грамадскасці аб
рэабілітацыі паэткі ў 2007 годзе таксама атрымаў адмову. Але прычыны засталіся
невядомыя, бо, паводле ліста з Вярхоўнага суда, «яны могуць быць паведамленыя
толькі самой рэпрэсаванай».
Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя правялі акцыю памяці. Побач з будынкам
філармоніі ў Мінску яны ўсталявалі партрэт паэткі, аздоблены бел-чырвона-белымі
кветкамі, і прачыталі вершы. Мінакам яны раздалі каля 200 улётак з вершамі і
біяграфіяй Ларысы Геніюш.
У тэксце, ў прыватнасці, паведамлялася
пра яе грамадска-палітычную дзейнасць у Чэхіі і працу Генеральным сакратаром
Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі, а таксама пра тое, што
праваабарончыя арганізацыі Беларусі двойчы звярталіся ў Пракуратуру і Вярхоўны
суд аб рэабілітацыі паэткі, аднак гэтага зроблена не было.
“Ларыса Геніюш даўно няма на гэтым свеце.
Даўно імя славутай паэткі і патрыёткі Бацькаўшчыны сталася легендай для
беларусаў. А для ўлады яна па-ранейшаму вораг. І рэабілітацыі не падлягае!” –
гаворыцца ў паведамленні.
Паводле “Радыё Свабода” і “Наша
Ніва”
|