Чарговая турыстычная Мека ў Беларусі

Паводле інфармацыі БелТА, будзе адноўлены маёнтак Чомбрава, які належаў некалі Ігнату Узлоўскаму. Менавіта гэты маёнтак, быццам бы паслужыў правобразам маёнтку Сапліцова, і быў апісаны Адамам Міцкевічам у паэме “Пан Тадэуш”.

Рашэнне было прынятае на сустрэчы кіраўнікоў Гарадзенскай вобласці з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Польшчы ў Беларусі Генрыкам Літвіном.

Літаратуразнаўцам невядома, якая мясцовасць апісаная ў паэме “Пан Тадэуш”. Гэта маглі быць Туганавічы каля Баранавічаў. Мог быць маёнтак каля Познані.

Але на карысць Чомбрава сведчыць той факт, што яно знаходзіцца непадалёк Завосся, аднаго з месцаў, якое называецца ў якасці радзімы паэта.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

‹‹ на галоўную | у архіў