У Брэсце завяршыўся турнір па міні-футболе, прысвечаны 90-годдзю БНР

Каманда "Звязда" (Партыя камуністаў Беларуская) стала першым уладальнікам Кубка Незалежнасці па міні-футболу, які быў разгуляны ў Брэсце і прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння БНР.

Як паведаміў адзін з сябраў арганізацыйнага камітэта турніру, намеснік старшыні брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, другое месца заняла каманда "Чорная зорка", у якой гулялі прадстаўнікі анархістаў. Трэцяе месца ў каманды "Пагоня" Партыі БНФ.

Усяго ў турніры прыняло ўдзел пяць каманд. Чацвёртае месца заняла каманда "Маладая Грамада" БСДП (Г), пятае — футбалісты Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

"Кубак Незалежнасці па міні-футболе, прымеркаваны да Дня волі, зараз будзе праводзіцца кожны год", — паведаміў У.Лазарэнкаў. Па яго словах, гэтае замацаванне васьмігадовай традыцыі адзначаць у Брэсце футбольным турнірам угодкі абвяшчэння БНР.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў