Дыскусія “Незалежная культура ў
сучаснай Беларусі” пройдзе ў Мінску
13 красавіка ў мінскім Міжнародным
адукацыйным цэнтры пройдзе дыскусія на тэму “Незалежная культура ў сучаснай
Беларусі”.
“Арганізатарамі сустрэчы з’яўляюцца
інтэрнэт-супольнасць “Трэці Шлях” і нямецкая арганізацыя “Культур Актыў”, -–
распавёў карэспандэнту Пагоні каардынатар “Тряцяга шляху” Павел Марозаў. –
Дыскусія, на мой погляд, даволі актуальная, бо даволі часта з назоўнікам
“артыст” асацыюецца прыметнік “бедны”. Наўрад ці, гэтае словазлучэнне можна
ўжыць у дачыненні да прадстаўнікоў масавай поп-культуры. А што наконт незалежнай
культуры... Тут мноства пытанняў. Ці можа яна таксама з’яўляцца камерцыйнай і на
колькі? Ці прыносіць незалежная творчасць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і
матэрыяльную? На колькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя
умовы? Як выглядае гэтая сітуацыя ў Германіі? На гэтыя і іншыя пытанні і
адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень
(“Серебряная свадьба”), Влад Бубен, Лёня Паўлёнак (Нагуаль) а таксама нямецкі
музычны менеджэр Mirko Sennewald”.
Паводле газеты “Пагоня”
|