Амбасада ЗША ў Мінску зноў не выдае візы беларусам

Амбасада ЗША у Мінску ізноў прыпыніла разгляд заяваў на атрыманне візы і выдачу віз беларускім грамадзянам. Аб гэтым паведамляецца на сайце амерыканскай дыпмісіі.

"31 сакавіка ўрад Беларусі зноў прапанаваў паменшыць колькасць супрацоўнікаў нашай амбасады. Бо толькі на мінулым тыдні штат амерыканскіх супрацоўнікаў пасольства быў скарочаны ўдвая, мы лічым гэтае патрабаванне беларускага боку неабгрунтаваным", — гаворыцца ў заяве.


У цяперашні час консульская служба пасольства можа забяспечыць толькі прыём грамадзян ЗША і толькі па папярэднім запісе.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў