Выйшла па-беларуску кніга «Піпі
Доўгаяпанчоха» Астрыд Ліндгрэн
Перакладчык Дзмітры Плакс, каардынатарка
праекту – Аляксандра Макавік, рэдактар — Юрась Бушлякоў, дызайн і макет —
Генадзь Мацур, выдавец Зміцер Колас.
« Піпі Доўгаяпанчоха: / Астрыд
Ліндгрэн. — Мінск, Зміцер Колас, 2008. — 176 с.: іл.
Піпі Доўгаяпанчоха — самая моцная,
вясёлая, добрая і багатая дзяўчынка ў свеце. Яна павандравала па морах і акіянах
і ўрэшце разам з канём і малпаю Спадаром Нільсанам пасялілася ў Віле
Кавардакуле. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка, якім стала нашмат весялей,
калі з’явілася сяброўка. Бо Піпі гатуе імберцавае печыва проста на падлозе,
падымае каня на выцягнутых руках і гуляе ў квача з паліцэйскімі, якія прыходзяць
забраць яе з дзіцячы дом», гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Выданне ілюстраванае арыгінальнымі
малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 10 красавіка ў мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай
бібліятэкі Беларусі.
Арганізоўваюць прэзентацыю Аддзяленне
Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытуту сумесна з
Нацыянальнай бібліятэкай.
Паводле “Нашай Нівы”
|