Хведар Нюнька святкуе
80-годдзе
6 красавіка святкуе сваё 80-годдзе
нязменны кіраўнік Таварыства беларускай культуры
Літвы, вядомы грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Хведар Нюнька.
Ён нарадзіўся ў 1928 г. у вёсцы Алешавічы
Мастоўскага раёна, а з 1934 г. жыве ў Вільні. З 1980-х гг. вядзе актыўную
дзейнасць па адраджэнні беларускасці ў Літве. У 1989 г. сп. Хведар стаў адным з
ініцыятараў заснавання Таварыства беларускай культуры ў Вільні. Менавіта
яго намаганнямі ў ТБК і яе Раду ўвайшлі вядомыя ў літоўскім грамадстве людзі,
нашчадкі беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст. – Лявон і Юрка Луцкевічы, Лявон
Кароль, Яраслаў Станкевіч, Сяргей Карабач, Мікола Рулінскі. Сп. Нюнька
з’яўляецца ініцыятарам вялікай колькасці грамадскіх, культурных акцый у
Літве, актыўна прапагандуе беларускую культуру, прыкладае шмат намаганняў дзеля
ўшанавання памяці беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў у Вільні. У 1997 г.
ён стаў сябрам Рады БНР. Сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”,
Беларускага Народнага Фронту.
Ад імя управы МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
віншуем Вас з юбілеем. Зычым здароўя, душэўных сіл, каб вашае меркаванне надалей
заставалася важным для беларусаў Літвы, каб ажыццявіліся планы, звязаныя з па
прапагандай беларускасці ў свеце.
Управа МГА "ЗБС
"Бацькаўшчына"
|