Летась з Беларусі дэпартавалі больш
за 2 тысячы замежнікаў
Больш за 2 тысячы
замежнікаў дэпартавалі з Беларусі ў 2007 годзе за розныя парушэнні. Пра гэта
паведаміў першы намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі
міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
Ён адзначыў, што 780
чалавек пакідалі нашу краіну пад канвоем. Па словах Аляксея Бегуна, 90%
злачынстваў або правапарушэнняў, якія здзяйсняюць замежнікі ў Беларусі,
прападаюць на грамадзянаў Расіі, Украіны і Малдовы. Гэта махлярства, забойствы,
транзіт наркотыкаў, незаконная прадпрымальніцкая
дзейнасць.
Паводле
Інтэрфакс
|