У беларускіх школах з 1 верасня з’явіцца ўрок футболу

У новым навучальным годзе ў беларускіх школах з'явіцца дадатковы ўрок — "Гадзіна футболу". Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас.

Урокі будуць праходзіць па суботах як для хлопчыкаў, так і для дзяўчат. Акрамя таго, будуць адраджацца школьныя футбольныя секцыі і спецыялізаваныя футбольныя класы.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”

‹‹ на галоўную | у архіў