Мастацкі музей аб’явіў конкурс на
лепшы дызайн уваходнага квітка
31 сакавіка Нацыянальны
мастацкі музей Беларусі сумесна з генеральным партнёрам прадпрыемствам “Брытыш
Амерыкан Табака Трэйдынг компані” аб'явілі аб пачатку чацвёртага, штогадовага,
конкурсу на лепшы дызайн уваходнага квітка ў музей.
Паводле іфармацыі
арганізатараў, узяць удзел у конкурсе могуць не толькі мастакі, дызайнеры,
студэнты ВНУ адпаведнага профілю, але і ўсе жадаючыя. Галоўнымі крытэрыямі
ацэнкі работ будуць арыгінальнасць, навізна ідэі, мастацкая каштоўнасць твора і
яго адпаведнасць статусу галоўнага музея краіны.
Прыём
заявак будзе доўжыцца да 29 красавіка, пасля чаго распачне працу журы конкурсу.
Як і ў мінулыя гады, у яго склад увойдуць супрацоўнікі музея, вядомыя беларускія
мастакі і дызайнеры, выкладчыкі мастацкіх і гуманітарных ВНУ. Імя пераможцы
будзе названа 7 траўня.
Паводле БелаПАН
|