диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Аляксей Марачкін выйшаў на свабоду

Позна ўвечары 29-га сакавіка пасля 5-ці сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына“ мастак Аляксей Марачкін. 24 сакавіка ўвечары ў майстэрню вядомага мастака ўварваліся спецназаўцы. Яны правялі ператрус ды арыштавалі мастака. Суддзя Таццяна Паўлючук дала Марачкіну 5 сутак за тое, што ён нібыта “брыдкасловіў каля будынку Цэнтральнага РАУС”. А 22-й гадзіне 29-га сакавіка Марачкін выйшаў з-за кратаў. А 30-га сакавіка Аляксею Марачкіну споўнілася 68 год.

Вось што пра гэта здарэнне распавядае мастак у інтэрв’ю “Польскаму радыё”.

“Я быў у майстэрні. Я не хаваўся, казаў таксама па тэлефоне, усе ведалі, што я па ўласным жаданні зрабіў усё, каб гэтая святочная імпрэза, мірнае шэсце, прысвечанае 90-годдзю БНР была хораша аформлена. Я напісаў пазітыўныя лозунгі, расцяжкі, намаляваў шэраг геральдычных плакатаў, партрэты дзеячоў культуры – Купалы, Коласа, Багдановіча, Цёткі, Кастуся Каліноўскага, дзеячоў БНР… І ўсё гэта знаходзілася ў маёй майстэрні. Калі раптам мне пачалі доўга і занудліва званіць у дзверы, я адчыніў і пабачыў на парозе трох спецназаўцаў ды міліцыю. Яны ўвайшлі і зрабілі ператрус. Больш за тое, яны фактычна канфіскавалі расцяжкі ды плакаты. Агулам канфіскавалі каля 30 штук. І адабралі карціну “Нашы лялькі”, якая была напісаная ў сярэдзіне 90-ха гадоў. Тэма – кшталту тых расейскіх “Лялькаў”, якія вёў Шэндэровіч. Там можна было пазнаць нашых, як кажуць, сённяшніх уладароў. У майстэрні пабілі рэдкую кераміку, лазілі літаральна па ўсіх дзірках! Узялі кнігу “Плошча”. Хацелі ўзяць дзіцячыя кніжкі, якія выпускае “Бацькаўшчына”. Выцягнулі іх, паглядзелі… Вельмі для іх быў не да спадобы значок “Размаўляй са мной па-беларуску”…А далей былі пастарунак, пратакол, які я ў першы дзень не падпісаў. Назаўтра я вырашыў у гэтым спектаклі ўдзельнічаць – мне цікава было. Потым суд. Я нават ня бачыў сведкаў, якія паказвалі супраць мяне. Я потым пайду ў суд і вазьму копію рашэння. На судзе я сказаў, што паўсюдна карыстаюся беларускай мовай, у якой няма гэткіх словаў. Ну, а паколькі ў нас дзвюхмоўе, я ў такім стане, што і зараз магу вылаяцца. Праўда, гэтага не раблю.

Мне далі 5 сутак, якія правёў на Акрэсціна. Безумоўна, гэта не курорт. Але ўспомніўшы тое, як нашы людзі ў 20-я, 30-я гады пакутавалі, калі яны ішлі на расстрэл, і калі ім ламалі рукі, калі здзекаваліся з іх – то сёння гэтага няма. Сёння, можа быць, іншыя, больш вытанчаныя метады… Ва ўсякім разе, я не адчуваў здзекаў з сябе з боку міліцыянтаў, ахоўнікаў. Не было прыніжэння. Прыніжэнне – тое, што я там знаходзіўся… Жылі на халодным, цвёрдым подыюме, чалавек па восем. Подыюм быў драўляны і вельмі халодна. У мяне не было ні матраца, ні коўдры, ў чым быў апрануты ў тым і спаў.

Самае непрыемнае – гэта тое, што я адчуў, што на любога чалавека, аказваецца, маюць права сведчыць сілавыя структуры. Могуць напісаць усё, што заўгодна і тут жа падпісацца! Па рапарце і па сведчанню міліцыянтаў могуць пасадзіць не на 5 і не на 10 сутак, а на гады.

Але ўсё гэта перажытае не адняло ў мяне жадання змагацца. Я наадварот спазнаў гэты механізм! Я цяпер ведаю, што і як. Ведаеце, калі іншы чалавек адкрывае сябе, і ты ведаеш ягоныя паводзіны, дык робіцца прасцей. Гэта неабходна. А для мяне станоўчы фактар – у мяне з’явіліся новыя вобразы і новыя ідэі стварэння карціны, я буду гэта рабіць. Я бачыў дзверы з таго боку камеры – гэта ўнікальны твор!.. Я яго замаляваў – мне нават далі аловак і паперу. Я проста натхніўся на новыя ідэі і новыя творы!..”

Калі кіраўнік “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” знаходзіўся ў турме шмат беларусаў па ўсяму свету падтрымалі яго. Гэта старшыня Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька (Літва), суполка “Скарыны ў Празе”, беларусы Львова, Бельгіі, Масквы, А. Мілінкевіч, пісьменніца Вольга Іпатава, сустаршыні Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР, вядомыя дзеячы Беларусі Генадзь Бураўкін і Радзім Гарэцкі.

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович