Amnesty International: “Свой імідж Лукашэнка зможа палепшыць учынкамі”

У Вялікабрытаніі з’явіліся першыя рэакцыі на тое, што іх суайчыннік, вядомы ў свеце кансультант у галіне PR лорд Тыматы Бэл збіраецца палепшыць імідж Беларусі і яе прэзідэнту.

Як заявіў у размове з “ВВС” прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International” Майк Блэйкмар, “калі прэзідэнт Беларусі сапраўды хоча палепшыць свой імідж, то пра гэты яго намер больш скажуць учынкі, а не словы, якімі прыгожымі яны б ні былі”.

Паводле Блэйкмара, беларускі кіраўнік “павінен спыніць пераслед і арышты сваіх праціўнікаў, вызваліць з турмаў палітвязняў, а таксама зрабіць тое, каб у краіне было адменена смяротнае пакаранне”.

Паводле брытанскіх назіральнікаў, Лукашэнка, праўдападобна, стане самай цяжкай задачай за ўсю кар’еру 66-гадовага майстра PR..

Лорд Бэл, які паспяхова кіраваў выбарнымі кампаніямі Маргарэт Тэтчэр, ствараў імідж шэрагу міжнародных кампаніяў, сустрэўся з беларускім кіраўніком у Мінску на мінулым тыдні. Размова ішла пра выпраўленне адыёзнай рэпутацыі Беларусі.

Паводле “Радыё Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў