Беларускія мульцікі пра гербы і прымаўкі

Беларускія дзеткі неўзабаве змогуць пазнаёміцца з серыяй невялікіх мультыплікацыйных апавяданняў пра гербы беларускіх гарадоў. Для дзятвы стужка — выдатны маляўнічы дапаможнік па вывучэнні гісторыі роднага краю. Кожнаму сімвалу — свой сюжэт. Аніматары раскажуць як пра абласныя гарады, так і пра райцэнтры.

Запачаткаваны яшчэ адзін праект — беларускія народныя прымаўкі ў анімацыйнай інтэрпрэтацыі. Пакуль у праекце толькі дзве прымаўкі, затое ўжо з субтытрамі розных моў свету. Чакаецца, што ўвесь анімацыйны серыял будзе складацца з паўтара дзесятка прымавак.

Абодва праекты вядзе беларус-аніматар Міхаіл Тумеля. Ён цяпер на піку папулярнасці — як педагог і як творца. Выкладае анімацыю у Расіі і збіраецца ў Японію. Там яму прадстаўляюць і лабараторыю, і месца дзе жыць.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

‹‹ на галоўную | у архіў