Урачыстыя прамовы, вершы і спевы да дня Абвяшчэння Незалежнасці БНР прагучаць у Мельбурне (Аўстралія)
У сувязі з юбілеем 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспубліцы, Беларускі Цэнтральны Камітэт у Мельбурне віншуе вас і вашых блізкіх сардэчным віншаваннем з гэтым вялікім святам.
Угодкі незалежнасці Беларускай Народнай Рэспубліцы гэта не толькі свята, гэта як бы тастамент і наказ дадзены нам 25 сакавіка 1918 года нашымі продкамі, што за Вольную Беларусь трэба ўпарта змагацца. Подзьмух свабоды і вольнасці распаўсюджваецца паўсюль далёка аж на далёкія кантыненты – як для прыкладу далей за Аўстралію. Мы моцна верым, што так ці інакш поўная вольнасці і дэмакратычныя свабоды нашага народу, а ў тым нашага краю будуць дасягнуты, бо міжнародная палітычная сітуацыя укладваецца вельмі прыхільна да беларускай справы.
Мерапрыемствы з нагоды 90-годдзе Абвяшчэння Незалежнасці БНР праводзяць беларусы Аўстраліі. Так, у Мельбурне запланавана ўрачыстае пасяджэнне, якое арганізуюць Беларускі Цэнтральны Камітэт супольна з Беларускай Аўтакефальнай Царквой святых віленскіх пакутнікаў. На мерапрыемствах старшыня БЦК Янка Барысевіч зачытае даклад прысвечаны ўгодкам БНР, а сакратар БЦК Аўген Груша выступіць з прамовай да ўдзельнікаў пасяджэння. Напрыканцы вечара адбудзецца мастацкая частка дзе Аўген Груша дэкларуе верш “Дзень нашых продкаў слава”, а мастацкі гурт “Каліна” праспявае беларускія песні. Вядома такая ўрачыстая сустрэча не абыдзецца без беларускага нацыянальнага гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”
Паводле інфармацыі БЦК у Мельбурне (Аўстралія)
|