У Львове выдадзены адмысловы праваслаўны малебен да 90-годдзя БНР
15 сакавіка ў рамках праграмы святкавання 90-гадзіны БНР адбылася прэзентацыя выдання адмысловага праваслаўнага малебна.
Ягонай асаблівасцю ёсць “Песня вольнасці”, што складзена паводле старажытных беларускіх праваслаўных узораў. У ёй узносіцца ідэя свята, а прыспевамі з’яўляюцца радкі са Старога Запавету. Падобнымі спевамі, што адлюстроўвалі змест грамадзянскай урачыстай падзеі, у старажытнасці замяшчаўся канон на малебнах. Найстаражытная песня вядома з 1410 г., калі ёй сустракалі пераможцаў Грунвальдскай бітвы.
Малебен надрукаваны ў колькасці 50 асобнікаў і перададзены ў беларускія праваслаўныя грамады Ровеншчыны, Валыні і Чарнігаўшчыны. Таксама выдання змешчана ў інтэрнэт-бібліятэцы “Камунікат”.
Паводле Беларускай праваслаўнай парафіі св. Кірылы Тураўскага, г. Львоў.
|