У Варшаве распачаўся Еўрапейскі год Міжкультурнага дыялогу

Амбасадарам Міжкультурнага дыялогу з'яўляецца сусветнай славы мастак Лявон Тарасевіч, які паходзіць з Валілаў на Беласточчыне.

“Сілезцы маюць вугаль, Памор'е мае мора, Беласточчына мае нас – беларусаў і большага багацця не будзе мець. Калі гэта страціць, то яна застанецца правінцыяй, якой ніхто не будзе цікавіцца”, – адказвае Лявон Тарасевіч на пытанне, што Падляшша можа ўнесці ў Міжкультурны дыялог.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да розных аспектаў культуры і розніцы ў разуменні шматкультурнасці ў Еўропе.

“Калі выступаеш у асяроддзі прафесійным разам з другімі як беларус і на гэта не глядзіцца як на нейкі скансэн, дзе жыве якаясьці меншасць, і я, ты ёсць партнёрам, тады твой голас – як удзельніка дыялогу – ёсць важны. Бо толькі супольны голас разам з другімі будуе новую якасць, якая паўстае ў сённяшняй Еўропе”, – так бачыць сваю амбасадарскую місію Лявон Тарасевіч.

Апрача Тарасевіча, амбасадарам Еўрапейскага году Міжкультурнага дыялогу ёсць Кшыштаф Чыжэўскі, старшыня фонду і асяродка “Памежжа” з Сейнаў.

Паводле “Радыё Рацыя”

‹‹ на галоўную | у архіў