Аляксандр Казулін узнагароджаны ордэнам Кастуся Каліноўскага
Узнагародзіць Аляксандра Казуліна ордэнам Кастуся Каліноўскага прыняў рашэнне камітэт па ўзнагародах аб’яднання “Спадчына”. Першым ордэнам не так даўно быў узнагароджаны лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч.
У сувязі з 90-годдзем БНР прынятае рашэнне аб ўзнагародзе цэлага шэрагу вядомых у краіне і за яе межамі людзей.
Так, срэбраным пярсцёнкам з гербам "Пагоня" ўзнагароджваюцца: Хведар Нюнька, вядомы дзеяч Таварыства беларускай культуры Літвы, а таксама мастак Лявон Шчамелёў.
Медалём Цёткі (Алаізы Пашкевіч) – за актыўны і самаадданы ўдзел у праваабарончым руху і вызваленні палітзняволеных узнагароджаны: Вольга Казуліна (дачка палітвязня) і Надзея Сармант.
Медалём Льва Сапегі ўзнагароджаны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саннікаў – "за паслядоўнае адстойванне ідэалаў незалежнасці".
Медалём Васіля Быкава "За праўду ў творчасці" узнагароджаны Алесь Пашкевіч (за кнігу "Пляц Волі" і Алесь Рыбак (за стварэнне дылогіі "Трэба было жыць" і "Галаброды".
Акрамя таго, 24 чалавека, працаваўшыя ў “Камітэце-37”, узнагароджаны медалямі “Абаронцу пакутнікаў Беларусі”.
Паводле сайта Хартыя-97
|