Кубак па міні-футболу ў Брэсце прысвечаны 90-годдзю БНР

16 сакавіка ў Брэсце, пасля двух адборачных тураў і паўфіналу па міні-футболу, вызначылася чатыры фіналіста “Кубка Незалежнасці”.

“Гэта лагічнае замацаванне традыцыі, якая штогод, на працягу васьмі год існуе ў горадзе над Бугам – адзначаць футбольным турнірам Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтым годзе мы будзем святкаваць 90-годдзе БНР – каментуе гэтау падзею намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, адзін з сябраў арганізаванага камітэту па правядзенню турніру “Кубак Незалежнасці”. – У сувязі з гэтай датай, палітычныя партыі, уваходзячыя ў АДС (БСДП, ПБНФ, АГП), Брэсцкая абласная рэгіянальная арганізацыя Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), маладыя сацыял-дэмакраты БСДП (Г) і шэраг грамадскіх арганізацый Брэста, зацвердзілі пераходзячы “Кубак Незалежнасці”, які будзе кожны год разыгрывацца напярэдадні 25 сакавіка. У гэтым годзе ў турніры прынялі ўдзел 7 каманд і больш за 60 удзельнікаў з ліку працоўнай моладзі і студэнтаў. Турнір прахадзіў у адным з мікрараёнаў горада і выклікаў вялікую цікавасць сярод жыхароў. На спартовай пляцоўцы былі сцягі БСДП, АГП і СПБ, што ўпрыгожвала месца і дадавала святочны настрой удзельнікам і балельшчыкам турніру. Падчас спаборніцтваў ніякіх інцыдэнтаў і правакацый не адбылося, як і на ўсіх папярэдніх турнірах. Аргкамітэт упэўнены, што і фінал, які пройдзе ў бліжэйшыя выходныя, будзе яшчэ больш масавы, цікавы, азартны і святочны. Чэмпіёна ўзнагародзяць кубкам, прызёры турніру атрымаюць памятныя медалі, а ўсе ўдзельнікі – памятныя граматы”.

Акрамя футбольнага турніру ў горадзе праходзяць і будуць працягвацца розныя культуралагічныя мерапрыемствы: круглыя сталы, сустрэчы з гісторыкамі, пісьменнікамі, паэтамі, музыкантамі. Падрыхтаваны да выпуску тэматычны бюлетэнь, святочныя ўлёткі і паштоўкі, арганізуюць выставу дакументаў БНР, плануецца наведванне памятных мясцінаў. У гарвыканкам пададзена заяўка на агульнагарадскі мітынг.

Паводле сайта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

‹‹ на галоўную | у архіў