Вызначаны намінанты на прэмію Партыі БНФ

Культурніцкая камісія Партыі БНФ вызначыла намінантаў на атрыманне прэміі Партыі БНФ, якая сёлета выдаецца ўжо другі год. У намінацыі "Грамадская чыннасць" вылучаныя Зміцер Жалезнічэнка (за беларусізацыю войска), Іван Шыла (за серыю палітычных і мастацкіх акцыяў у Салігорску) і Тамара Шчапёткіна (за супрацьстаянне пабудове прадпрыемства па выпуску пестыцыдаў "Франдэса" ў Бярозе).

У намінацыі "Культура" – Лявон і Ганна Вольскія (за Калядны канцэрт "Снежны завулак"), Зміцер Вайцюшкевіч (за музычны альбом на вершы Бураўкіна і за 10 альбом на вершы класікаў) і Алесь Цыркуноў (за адкрыццё спадчыны Альфрэда Ромэра і за арганізацыю серыі выставаў).

У намінацыі "Адукацыя/навука" – Валянціна Сіўковіч (за дапаможнікі па беларускай мове), Алесь Яўдаха (за ініцыятыву выдаць "Карлсана-з-даху" па-беларуску) і Зміцер Салаўёў (за паспяховае змаганне за арганізацыю беларускамоўнага садку ў Магілёве).

Пераможцы будуць абвешчаныя 25 Сакавіка, у дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле сайта партыі БНР

‹‹ на галоўную | у архіў