Прэзентацыя ў Маскве мастацкага праекта “35 –”

Беларускі саюз мастакоў прадставіў у Маскве праект “35–”. Яго прэзентацыя адбылася ў Цэнтральным доме мастакоў на Крымскім валу Маскоўскага міжнароднага мастацкага салона.

Беларускі саюз мастакоў прывёз у расійскую сталіцу каля двух дзесяткаў жывапісных і скульптурных работ. Агульнае ў іх адно: усе іх аўтары маладзей за 35 год, таму і праект атрымаў такую назву. Яго ўдзельнікамі сталі маладыя мастакі і скульптары – пераможцы конкурсу беларускага сучаснага мастацтва, які не так даўно прайшоў у Мінску.

Паводле Амбасады Рэспублікі Беларусь ў Расіі

‹‹ на галоўную | у архіў