Пікет у Маскве прысвечаны “Справе дванаццаці”

16 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве, актывісты руху “Абарона” і неабыякавыя грамадзяне правялі акцыю салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Каля 30 чалавек сабраліся насупраць беларускай амбасады ў Маскве з патрабаваннем вызвалення палітвязняў і спынення пераследу апазіцыі. Напрыканцы акцыі ў паветра былі выпушчаны шары з прывязаным да іх нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам Беларусі.

Акцыя была прысвечана так званай “Справе дванаццаці” – крымінальнай справе супраць удзельнікаў і арганізатараў пратэсту прадпрымальнікаў, якія ў студзені патрабавалі адмены новага загаду, што забараняе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць на працу супрацоўнікаў, акрамя сваёй сям’і.

Удзельнікі акцыі скандзіравалі “Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязням”, “Лука – блюди УК”. Акцыю ахоўвалі 20 міліцыянтаў, былі таксама аператыўнікі ў “цывільным”, але гэтым разам пікет абышоўся без правакацый.

Паводле “Беларуская Масква”

‹‹ на галоўную | у архіў