У Старых Дарогах адкрылі памятную дошку ў гонар заснавальнікаў БНР
У прыватным музеі Анатоля Белага ў горадзе Старыя Дарогі (Мінская вобласць) 15 сакавіка адкрылі памятную дошку ў гонар заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аб гэтым БелаПАН паведаміў праваабаронца, старшыня мемарыяльнай секцыі Беларускага дабрачыннага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык.
Па яго словах, памятная дошка ўяўляе сабой барэльеф з выявамі заснавальнікаў БНР. “Акрамя таго, падчас цырымоніі былі адзначаны тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у працы аргкамітэту па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Усе гэтыя мерапрыемствы праходзяць у межах Года памяці, прысвечанага 70-годдзю кульмінацыі таталітарнага тэрору 1937 года”, – адзначыў В. Сіўчык.
У Старых Дарогах, у музеі Анатоля Белага прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма, прысвечанага БНР.
Паводле АФН
|