Ірыну Казуліну намінавалі на прэмію Роберта Кенэдзі
Беларускія праваабаронцы выступілі з ініцыятывай намінаваць Ірыну Казуліну на прэмію Робэрта Кенэдзі. Гэтай прэміяй фонд імя Робэрта Кенэдзі ўшаноўвае праваабаронцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у барацьбу за права чалавека.
Прэмія ўручаецца штогод. Летась ёю ўшанавалі актывіста з суданскай правінцыі Дарфур Махамада Ахмада Абдалаха. Раней прэмію атрымоўвалі грамадскія дзеячы з Гаіці, Бразіліі, ЗША, Польшчы ды іншых краін.
“Ірына Казуліна ахвяравала сваім жыццём дзеля дэмакратыі і вартая гэтай адзнакі”, — паведаміла “Радыё Свабода” праваабаронца Людміла Гразнова. Паводле яе словаў, ініцыятыву падтрымалі таксама праваабаронцы Раіса Міхайлоўская, Эніра Браніцкая, Алег Волчак, Юры Чавусаў, Гары Паганяйла, Алена Танкачова, Ігар Рынкевіч.
Паводле “Хартыя-97”
|