Пачатак халоднай вайны? Памiж ЗША i Беларуссю грымнуў дыпламатычны скандал
Сваiмi каранямi гэты скандал, магчыма, бярэ пачатак яшчэ ад 2006 года, калi прэзiдэнт ЗША Джордж Буш выдаў указ аб фiнансавых санкцыях у адносiнах да дзесяцi беларускiх чыноўнiкаў, якiя мелi дачыненне да парушэнняў правоў чалавека i "тармажэння" дэмакратычных працэсаў. У лiстападзе 2007 года Мiнiстэрства фiнансаў замарозiла ўсе банкаўскiя рахункi "Белнафтахiма", якiя знаходзiлiся пад юрысдыкцыяй ЗША. Рахункi не абавязкова маглi знаходзiцца ў Штатах, але i ў краінах Балтыі, Германii, Расii, Кiтаi... А днямi на сайце Мiнфiна ЗША быў надрукаваны дакумент, у якiм нагадвалася, што суб'екты ЗША не могуць працаваць не толькi з "Белнафтахiмам", але i з шэрагам iншых кампанiй, да якiх беларускi канцэрн мае дачыненне.
Рэакцыя афiцыйнага Мiнска была амаль iмгненная. Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi выступiла з афiцыйнай заявай:
"...Беларускi бок заяўляе, што крокi ў адказ Беларусi будуць мець жорсткi характар. Аб змесце гэтых крокаў амерыканскi бок быў раней пастаўлены ў вядомасць намi ў папярэднiм парадку. Адным з такiх крокаў з'яўляецца адклiканне ў Мiнск для кансультацый пасла Рэспублiкi Беларусь у ЗША Мiхаiла Хвастова. Адначасова ўрад Рэспублiкi Беларусь настойліва прапаноўвае паслу Злучаных Штатаў Карэн Сцюарт пакiнуць нашу краiну з той жа мэтай. Беларускi бок асобна падкрэслiвае, што, падпiсаўшы Хельсiнкскi заключны акт, ЗША, як i iншыя дзяржавы — удзельнiкi АБСЕ, узялi на сябе абавязацельства "пры ўсiх абставiнах утрымлiвацца ад любога эканамiчнага прымусу, накiраванага на падпарадкаванне сваiм уласным iнтарэсам ажыццяўлення iншай дзяржавай — удзельнiцай правоў, прыналежных яе менталiтэту".
Пад заявай стаяла дата — 7 сакавiка. А ўжо 10 сакавiка ў Мiнск з ЗША прыляцеў i беларускi пасол спадар Хвастоў. Мiж тым у мiнулы аўторак пасол ЗША ў Беларусi Карэн Сцюарт, як працавала ў Мiнску, так i заставалася працаваць.
— Пасол — у Мiнску, астатняе — пакуль без каментарыяў, — коратка паведамiў мне супрацоўнiк прэс-службы Пасольства ЗША ў Беларусi Алесь Круглякоў.
Адным словам, сiтуацыя зараз такая, што кропкi над "i" да канца так i не расстаўлены. Вiдавочна, што многае ў гэтай гiсторыi магло б праяснiцца, калi б вызвалiлi Аляксандра Казулiна. А такую ўмову Захад выставiў беларускаму боку ўжо даўно.
КОНТРПОГЛЯД
Аляксандр ДАБРАВОЛЬСКI, член прэзiдыума Аб'яднаных дэмакратычных сiл:
— На мой погляд, канфлiкт нейкi несур'ёзны. Не бачу я нiякiх аргументаў, каб адклiкаць зараз беларускага пасла, бо санкцыi супраць "Белнафтахiма" былi ўведзены яшчэ ў лiстападзе мiнулага года. Зараз, наколькi вядома, нiякiх дадатковых мер не прымалася. Амерыканцы цяпер проста патлумачылi, як прымяняюцца санкцыi.
Сам жа дыпламатычны скандал нагадвае мне сiтуацыю, калi ў 90-х гадах на адным з прыёмаў адзiн беларускi генерал пачаў расказваць аб тым, што НАТО — наш вораг. У адваротным, маўляў, яго нiхто не пераканае, бо так яго навучылi i да гэтага ён прызвычаiўся.
Мы таксама ў апошнi час прызвычаiлiся да таго, што перыядычна з усiмi сварымся. З Еўрасаюзам, са Злучанымi Штатамi Амерыкi, з рознымi заходнiмi структурамi, нават з Расіяй... Мы сварымся, але не задумваемся — а чаму нас не паважаюць? Дык, можа, трэба задумацца i нешта змянiць у сабе? Дарэчы, не выключаю, што скандал можа набыць нечаканы паварот у сувязi з арыштам некалькi дзён таму ў Тайландзе гандляра зброяй Вiктара Бута, які падазраецца ў гандлі зброяй.. Апошнi, напэўна, будзе перададзены ўладам ЗША, а той можа расказаць шмат цiкавага аб гандлi зброяй з арабскiмi краiнамi. Калi верыць паведамленням СМI, то Бут не працаваў напрамую, а дамаўляўся з дзяржавамi наконт продажу зброi таемна. Хто яго ведае — якiя краiны тут могуць "усплыць" на паверхню?
Паводле газеты “Народная воля”
|