Беларуская дыктоўка адбудзецца!

— Аргкамiтэт па правядзенні беларускай дыктоўкi ў гонар 90-годдзя БНР атрымаў шмат нарэзак для складання ўзорнага тэкста, — гаворыць iнiцыятар акцыi Уладзiмiр ПАДГОЛ. — Некаторыя я хацеў бы прапанаваць увазе чытачоў "Народнай волi". Мы атрымалi таксама цiкавыя прапановы па арганiзацыi дыктоўкi i таксама хочам вынесцi некаторыя з iх на абмеркаванне.

Нагадаю ўмовы агульнанацыянальнай дыктоўкi:

1.Тэкст, якi вы напiшаце, не абавязкова здаваць на праверку. Яго вы можаце захаваць у сваiм архiве. А калi хочаце ўдзельнiчаць у конкурсе, то напачатку пазначце "тарашкевiца" цi "наркамаўка", пiшыце i дасылайце: Мiнск, Румянцава 13, ТБМ, "Дыктоўка".

2.Вазьмiце на дыктоўку кнiгу пiсьменнiка з любiмымi творамi.

3. Пiшыце сем'ямi. Калi дзеткi малыя, хай малююць побач з вамi.

4.Зрабiце фотаздымкi пра тое, як вы пiшаце дыктоўку, каб на здымку была побач з Вамi i любiмая кнiга. Пастаўце яе, цi вазьмiце ў руку. Фотаздымкi дасылайце: Мiнск, Румянцава, 13, ТБМ, "Дыктоўка". Лiчбавыя здымкi: siadziba@gmail.com; p_vlad@tut.by

Прапанова для тэкста дыктоўкi ад спадарынi А.Анiсiм

"Прызнавацца радзiме ў сваёй любовi да яе трэба цiхiм, сцiплым i нават крыху сарамлiвым голасам — такiм, якiм прызнаюцца ў сваiх самых цнатлiвых i непапраўных пачуццях. Iнакш нельга. Iнакш яна, Радзiма, падумае, што ты i сам у такое не верыш i крычыш так толькi таму, каб пераканаць у гэтым усiх, а заадно i самога сябе".

Янка Сiпакоў.

Прапанова аб прызнаннi ў любовi да Радзiмы цiхiм голасам выклiкала пярэчаннi ў некаторых сябраў аргкамiтэта па той прычыне, што беларусы i так вельмi цiха гэта робяць. А вы як думаеце, шаноўныя чытачы?

Прапанова па арганiзацыi дыктоўкi ад настаўнiка Рыгора Шундрыка з Дзятлава

Шаноўны сп. А.Трусаў!

Шаноўны сп. Ул.Падгол!

Прапанова Падгола аб правядзеннi агульнанацыянальнай дыктоўкi цiкавая i важная. I пры належнай падрыхтоўцы можа быць ажыццёўлена i прынесцi добры плён на карысць беларускай мове i нашай краiне. Хачу выказаць некалькi меркаванняў

1. Падрыхтоўку i правядзенне а/н дыктоўкi трэба ажыццяўляць не насуперак уладзе (як было ў канцы 90-х гадоў з так званымi альтэрнатыўнымi прэзідэнцкiмi выбарамi), а пры максiмальна магчымым супрацоўнiцтве з уладнымi структурамi. Для гэтага ТБМ хай накiруе ў адпаведныя структуры прапановы, неабходныя тлумачэннi i тэкст мяркуемай дыктоўкi. I ўсё гэта — аператыўна даць у шырокi друк.

2. Супрацоўнiцтва з уладамi можа стаць значным, калi будзе прапанаваны ўзаемапрымальны тэкст дыктоўкi. Такi тэкст, на маю думку, павiнен быць складзены з выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэму незалежнасцi Беларусi ( у тым лiку навагодняга вiншавання) i яго выказванняў апошнiх 2-3-х гадоў, прысвечаных беларускай мове, у перакладзе, зразумела, на беларускую мову.

3. Даводзiць чыноўнiкам, што iх удзел у падрыхтоўцы i правядзеннi агульнанацыянальнай дыктоўкi не будзе адступленнем ад прынцыпаў, а паслужыць справе ўмацавання незалежнасцi Рэспублікі Беларусь, i ў год парламенцкiх выбараў будзе карысным для iх iмiджу.

4. Значыць: За незалежную Беларусь!

P.S. Мова дыктоўкi — сучасная, лiтаратурная. Калi хто хоча пiсаць на тарашкевiцы, няхай пiша. "Нашы людзi" прымуць актыўны ўдзел у мерапрыемстве, хай убачаць i адчуюць, што дыктоўка падтрымлiваецца ўладамi.

Паводле “Народнай Волі”

‹‹ на галоўную | у архіў