У Полацку знайшлі падмуркі будынкаў XVII стагоддзя

Археолагі знайшлі паблізу Полацкай езуіцкай калегіі рэшткі будынкаў і пабудоў XVII стагоддзя, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца цэнтру гісторыі даінсдустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.

У ліку знаходак таксама фрагменты керамікі і прылады працы, якія адносяцца да XVII стагоддзя. Вывучэнне сабраных прадметаў дазволіць атрымаць больш дакладныя звесткі пра арганізацыю побыту палачан чатыры стагоддзі таму.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў