Жорсткія забавы БРСМ
“Пнуть Фрица” – так называецца новая забаўляльная гульня, якую прыдумалі члены БРСМ падчас Рэспубліканскага фестывалю здаровага ладу жыцця “Алімпія”-2007. Той, хто пне “фрыца”, атрымліваў узнагароду ў 10 еўра. Пра гэта можна даведацца зазірнуўшы на афіцыйны сайт арганізацыі ў раздзел “Фотаальбом” http://www.brsm.by/ru/photo/2007/olimpys_07?id__708=2694
Сайт не паведамляе, якую суму зарабілі ўдзельнікі забавы, і якім чынам гульня ўпісвалася ў мэты фестывалю па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы негатыўных з’яваў у моладзевым асяродку.
Паводле “Радыё Рацыя”
|