Прэмія Францішка Аляхновіча
Да юбілея Ф. Аляхновіча Беларускае дабрачыннае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заставала прэмію яго імя – за значны ўнёсак у справу ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У траўні бягучага года палажэнне аб прэміі павінна быць зацверджана на пасяджэнні рэспубліканскай рады гэтага таварыства, а першае ўзнагароджанне прэміяй адбудзецца 9 сакавіка 2009 года.
У інтэрв’ю БелаПАН гісторык і грамадска-палітычны дзеяч Алег Трусаў выказаў меркаванне, што Ф. Аляхновіч з’яўляецца самым лепшым беларускім драматургам за ўсе часы існавання найноўшай беларускай літаратуры. Па меркаванні А.Трусава, лепшым помнікам Аляхновічу стала б пастаноўка яго п’ес ва ўсіх тэатрах Беларусі. "Акрамя таго, неабходна паставіць яму помнік, выдаць манаграфію аб творчасці і надаць імя Францішка Аляхновіча шэрагу вуліц і плошчаў беларускіх гарадоў”, – адзначыў А. Трусаў.
Паводле Беларускіх навінаў
|