Апазіцыянера Змітра Жалезнічэнку пакінулі ў войску
6 сакавіка суддзя Цэнтральнага суду Гомеля Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэнне Змітра з Гомельскага універсітэту.
Нагадаем, 22 студзеня Змітра Жалезнічэнку паўторна адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля таго як 16 студзеня ён быў адноўлены паводле пастановы суду.
Загад рэктара аб паўторным адлічэнні ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля абскардзіла маці Жалезнічэнкі, паколькі сам Зміцер 25 студзеня тэрмінова быў пакліканы ў войска. Зараз ён служыць у транспартных войсках. 5 сакавіка яго прывезлі ў Гомель адмыслова дзеля судовага паседжання.
Паводле «Радыё Рацыя»
|