Свабода – без “Пагоні”
Некалькі месяцаў таму Радыё Свабода зрабіла рэдызайн свайго сайту. Наведнікі заўважылі, што з сайту знікла выява “Пагоні”. “Рацыя” высветліла, чаму гэта адбылося.
Выконваючы абавязкі дырэктара беларускай службы “Радыё Свабода” Ян Максімюк патлумачыў, чаму было прынята рашэнне адмовіцца ад нацыянальнага сімвала на афіцыйным сайце: “Летась адкрылі новую старонку - і з гэтым звязаная жорсткая рэгламентацыя. То бок усе нацыянальныя службы “Радыё Свабода” абавязаны мець адзіны дызайн, на якім змяшчаецца толькі лагатып радыёстанцыі”.
Пры гэтым Максімюк падкрэсліў: “Справа ва ўніфікацыі - і ні ў чым больш”.
Нагадаем, каля 10 год сайт беларускай службы “Радыё Свабода” неаднойчы мяняў дызайн, але ніколі выява “Пагоні” не знікала з галоўнай старонкі. Паводле Яна Максімюка, выява нацыянальнага сімвала размяшчалася на сайце выключна з асабістай ініцыятывы супрацоўнікаў беларускай службы “Радыё Свабода”.
Паводле “Радыё Рацыя”
|