Жанчын года выберуць у Беларусі
Беларускi саюз жанчын аб’явiў рэспублiканскi конкурс "Жанчына года", паведамiла на прэс-канферэнцыi намеснiк старшынi саюза Рэгiна Давiдовiч.
Жанчын года выберуць у пяцi намiнацыях: "За лiдарства i паспяховае кiраўнiцтва", "За актыўную грамадскую дзейнасць", "За дасягненнi ў выхаваннi дзяцей", "За дабрачыннасць i мiласэрнасць", "За жаночую мужнасць". "Конкурс дасць магчымасць расказаць аб лепшых жанчынах Беларусi, паказаць ролю жанчын у сучасным грамадстве, iх уклад у выхаванне дзяцей, умацаванне сям’i, здароўе нацыi, сацыяльна-эканамiчнае i гуманiтарнае развiццё рэспублiкi, а таксама павысiць сацыяльны статус жанчыны i прыцягнуць увагу да грамадскай значнасцi жанчыны-мацi", — адзначыла Рэгiна Давiдовiч. Конкурс, якi праводзiцца пры iнфармацыйнай i кансультацыйнай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi, будзе доўжыцца год.
Паводле газеты “Звязда”
|