Рок-карону атрымаў Neuro Dubel
29 лютага ў КЗ «Мінск» падвялі вынікі «Рок Каранацыі 2007»
Адкрыццё году — гурт «Дзецідзяцей»
Прарыў году — Фляўс і Кляйн
Кліп году — Капітал — Ляпіс Трубяцкой (рэж.А.Церахаў)
Песьня году — Капітал — Ляпіс Трубяцкой
Выканаўца году (вызначаўся праз сайт «Тузін Гітоў») — Лявон Вольскі.
Традыцыі і сучаснасць (лепшы фолк-выканаўца году) — OSIMIRA
Рок-князёўна (спецпрыз) — Вольга Самусік (Тарпач, Zygimont Vaza)
Спецпрыз ад тэлеканала A-ONE — Тройца
Праект году — Зміцер Вайцюшкевіч — Калыханкі
Альбом году — Stasi (Neuro Dubel)
Рок-Карона (гурт году) — Neuro Dubel.
Дарэчы, уручаць прэмію ў намінацыі "Выканаўца году" выйшаў мастак Аляксей Марачкін.
Паводле Нашай Нівы
|