Тысячы беларускіх каталікоў удзельнічалі ў тэлемосце Мінск-Ватыкан

Ад 2 да 5 тысяч чалавек прыйшлі ўчора ўвечары ў архікафедральны сабор у Мінску, каб прыняць удзел у тэлемосце Мінск - Ватыкан, які праходзіў упершыню. У храме, а таксама на вуліцы каля яго былі ўсталяваныя вялізныя экраны.

Як паведамляе БелаПАН, на калонах былі вывешаныя расцяжкі з тэкстам: "Беларусь вітае і чакае Святога Айца" ў перакладзе на англійскую, італьянскую і нямецкую мовы.

Падчас тэлемаста Папа Рымскі Бенедыкт XVI па-беларуску звярнуўся да беларускай моладзі. Ён заклікаў мінскіх студэнтаў "ствараць цывілізацыю любові", прымаць у жыцці "слушныя рашэнні і дзеянні, поўныя веры і евангельскай адвагі".

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”

‹‹ на галоўную | у архіў