Ультыматум дэмакратаў

Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы Беларусi (АДС) рыхтуюцца да ўдзелу ў кампанii па выбарах у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ў 2008 г. Аднак Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы канстатуюць, што ў Рэспублiцы Беларусь не спыняюцца пераследы грамадзян за iх палiтычныя перакананнi, працягваюцца раптоўныя i неабгрунтаваныя ператрусы i арышты дэмакратычных актывiстаў, павялiчваецца колькасць палiтычных вязняў, няма свабоды атрымання iнфармацыi i ўмоў для свабоднага выдання i распаўсюджвання незалежных СМI, свабоды шэсцяў, мiтынгаў i дэманстрацый, свабоды асацыяцый i свабоды сумлення, а вяршэнства закона падменена самаўпраўствам выканаўчай i судовай улад.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы лiчаць, што вынiкi выбараў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь могуць быць прызнаныя ўнутры краiны i мiжнароднай супольнасцю толькi ў выпадку захавання асноўных мiжнародных крытэрыяў, якiя вызначаюць дэмакратычнасць выбараў. Яшчэ ў 1999 годзе гэтыя крытэрыі былi прапанаваны для Беларусi Еўрапейскiм парламентам, Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, Парламенцкай асамблеяй Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе. У 2006 г. Еўрапейскi Саюз прапанаваў Беларусi шлях да дэмакратызацыi i супрацоўніцтва, выкладзены ў вядомых 12 пунктах, уключна з палажэннямi аб дэмакратызацыi выбараў i спыненнi палiтычнага пераследу.

На сёння беларускае кiраўнiцтва не зрабiла нiякiх крокаў у гэтым кiрунку.

Зыходзячы з гэтага, Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы патрабуюць ад дзяржавы выканання наступных мiнiмальных умоў:
— неадкладнага спынення пераследу палiтычных апанентаў i вызвалення палiтычных вязняў;
— уключэння прадстаўнiкоў АДС у склад выбарчых камiсiй усiх узроўняў, а таксама рэгiстрацыi назiральнiкаў за выбарамi ад АДС;
— рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты ад АДС.

Гэтыя ўмовы павiнны быць падмацаваныя законна абгрунтаванымi патрабаваннямi:
— выключэннем адмiнiстрацыйнага цiску на кандыдатаў у дэпутаты ад АДС, чальцоў iнiцыятыўных груп, а таксама выбаршчыкаў, якiя паставiлi свае подпiсы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад АДС;
— забеспячэннем свабоды i роўнасцi ў перадвыбарнай агiтацыi;
— адсутнасцю цэнзуры агiтацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты ад АДС i тэкстаў iх выступаў па радыё i тэлебачаннi;
— выключэннем прымусу грамадзян да датэрмiновага галасавання;
— забеспячэннем назiральнiкам магчымасцi назiраць працэс падлiку галасоў чальцамi ўчастковых выбарчых камiсiй i вызначэння вынiкаў выбараў, прадстаўнiкам кандыдатаў i назiральнiкам — магчымасці атрымлiваць копii пратаколаў выбарчых камiсiй.

Выкананне гэтых умоў надасць выбарчаму працэсу дэмакратычны характар i паменшыць небяспеку палiтычнага крызiсу ў краiне.

У выпадку незахавання названых умоў выбары ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу не могуць лiчыцца празрыстымi, раўнапраўнымi i справядлiвымi, а iх вынiкi не могуць быць прызнаныя. Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы гатовы пачаць перамовы з уладамi з мэтай стварыць умовы для прызнання выбараў свабоднымi i справядлiвымi як беларускiм грамадствам, так i мiжнароднай супольнасцю, i патрабуюць распачаць гэтыя перамовы не пазней за 25 красавiка сёлета.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы будуць весцi сталы манiторынг выбарчай кампанii на прадмет яе адпаведнасцi вышэйназваным умовам. Калi дэмакратычныя ўмовы не будуць выконвацца, падчас кампанii, кандыдаты i актывiсты АДС надалей будуць весці iнфармацыйна-мабiлiзацыйную працу з мэтай наладзiць масавыя акцыi супраць фальсiфiкацыi выбараў, а таксама пакiдаюць за сабою права прадпрымаць iншыя дзеяннi, адэкватныя сiтуацыi.

Паводле газеты “Народная воля”

‹‹ на галоўную | у архіў