Мінюст заняўся парапсіхолагамі і гадалкамі
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў у сераду, 27 лютага, што Мінюст распрацоўвае нарматыўны акт, які будзе рэгуляваць дзейнасць у Беларусі парапсіхолагаў, варажбітак і экстрасэнсаў.
Па словах міністра, "мы не спрабуем забараніць іх дзейнасць, проста сярод іх шмат звычайных ашуканцаў, якія падманваюць людзей. Праведзеная нарада, на якой прысутнічалі вядучыя беларускія псіхолагі і псіхіятары. На гэтай нарадзе абмяркоўваўся праект нарматыўнага акту аб парадку дзейнасці парапсіхолагаў і экстрасэнсаў”, – распавеў кіраўнік Мінюсту Беларусі.
Інфармацыя паводле “Радыё Рацыя”
|