Спачуванне сям’і Казуліных і ўсёй Беларусі

МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Ірыны Казулінай з нагоды яе сыходу ў лепшы свет. Яна была Жанчынай, Жонкай, Маці, Змагаркай. Яе змаганне з хваробай, змаганне за вызваленне мужа з-за кратаў – узор моцнай жанчыны. Сыход Ірынай Казулінай – вялікая страта для ўсяго беларускага грамадства.

Мы смуткуем і далучаемся да жалобнай цішыні, якая зараз у свеце, свеце дзе ўжо няма цялеснага вобразу Ірыны Казулінай.

Управа МГА “Згуртаваннн беларусаў свету “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў