Шалкевіч: “Гэты дзень трэба агучваць”

Неўзабаве споўніцца 90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы. Якім чынам варта і мэтазгодна, на погляд беларускай інтэлігенцыі, адзначаць гэтае свята?

Бард Віктар Шалкевіч мяркуе гэтак: Сьвечкі паліць па вокнах – гэта глупства. Гэты дзень трэба агучваць перадусім. Бо мала пра яго ведаюць. А гэта ж першы такі ўздым людзей, якія паверылі, што беларусы як нацыя могуць існаваць незалежна. Вось што трэба адзначыць! Мне здаецца, што трэба, як палякам у часы, калі яны жылі “пад расейскім заборам” – у іх такі дзень 3 траўня – гэта быў дзень, калі ўсе збіраліся ў хатах – нехта мог да сябе болей людзей запрасіць, нехта – меней... Дзеці чыталі вершы пра незалежнасць, а потым быў вялікі банкет. Я ня ведаю тых, хто мог бы сёyня сабраць вялікую колькасць людзей у адным месцы – мне здаецца, трэба расціць пакаленні. Калі пакаленні падрастуць – адно, другое, трэцяе – сфармуецца сапраўды большасць - і тады адбудуцца сапраўды угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Вось і ўсё – просты рэцэпт.

Карэспандэнтка: А для Вас асабіста гэтае свята – якое?

Шалкевіч: Для мяне асабіста гэта вельмі сумны дзень. Таму што калі я першы раз патрапіў у Прагу, сябры павялі мяне на Альшанскія могілкі і я ўпершыню ўбачыў магілы айцоў-заснавальнікаў БНР. У мяне папросту сэрца сцялася. Для мяне гэта вельмі сумны дзень. Дзень, калі ўсё магло рэалізавацца. Але, на жаль, не рэалізавалася.

Паводле інфармацыіwww.svaboda.org

‹‹ на галоўную | у архіў