Куцеінскі манастыр чакае рэстаўрацыя

Свята-Багаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр у горадзе Оршы Віцебскай вобласці плануецца ўзнавіць і адрэстаўраваць.

Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесніца начальніка аддзелу навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Вольга Міхайлава, Беларуская рэспубліканская навукова-практычная рада ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры рэкамендавала Віцебскаму аблвыканкаму вызначыць замоўцу на выкананне работ па праектаванні, рэстаўрацыі, рэканструкцыі, узнаўленьні і прыстасаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці «Куцеінскі манастыр» і ўнесці прапанову па фінансаванні работ з долевым удзелам мясцовага бюджэту.

Генеральнаму праектавальніку сумесна з замоўцам, Віцебскай епархіяй, Куценіскім манастыром прапанавана распрацаваць рэстаўрацыйнае заданне на выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі, выпрацаваць прапановы па тэрмінах, аб’ёмах і этапах работ на тэрыторыі Куцеінскага манастыра. Завершыць навукова-праектную дакументацыю работ першага этапу прадугледжана сёлета да 10 траўня.

На разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады будуць пададзеныя прапановы па этапах выкананьня работ і па аб’ёме іх фінансаваньня. Мяркуецца, што першы этап фінансаваньня работ па Куцінскім манастыры пачнецца ў 2009 годзе.

Іфармацыя газеты “Наша Ніва”

‹‹ на галоўную | у архіў