Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
З 29 лютага па 2 сакавіка 2008 года ў Мінску адбудзецца міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі "Крылы дзяцінства". Арганізатар фестывалю — Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Культурны абмен". У межах фэстывалю адбудзецца выстава працаў дзяцей "Песня майго сэрца".
Удзельнікамі могуць быць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія сталі пераможцамі рэгіянальных выставаў і конкурсаў.
Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца арганізатарамі.
Фота экспанатаў на выставу "Песня майго сэрца" можна дасылаць ініцыятыўнай групе да 15 лютага 2008 года па адрасе: Мінск, пр. Газеты “Звязда”, 6.69, кв. 113
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Алісы Дзірда па тэлефонах: +375294400657 , +375336308868 альбо па эл. пошце: champumonim@gmail.com
Паводле рассылкі belngo.info
|