16 лютага – дзень салідарнасці (агляд мерапрыемстваў)

МАСКВА. А 14 гадзіне насупраць беларускай амбасады ў Маскве адбудзецца пiкет з патрабаваннем вызвалення беларускiх палiтвязняў, а таксама спынення крымiнальнага пераследу палiтычнага актывiста Андрэя Кiма якому пагражае да шасцi год турмы.

Пiкет санкцыянаваны з прэфектурай ЦАА. Адрас: метро “Китай-город”, вул.Марасейка, д.17/6.

Паводле сайта Беларуская Масква (http://maskva.net)

ВАШЫНГТОН. А 15 да 17 гадзін пройдзе акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зніклых беларусаў і беларускімі палітычнымі зняволенымі. Акцыя арганізаваная грамадскай ініцыятывай «Погляд» сумесна з фондам «Мы памятаем». Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у ЗША па адрасе: 1619 New Hampshire Ave NW, Washington, DC 20009.

Паводле інфармацыі http://zbma.net/

ВІЛЬНЮС. Беларуская моладзь адзначае дзень салідарнасці. З 12.00-12.30 - моладзь збіраецца на плошчы каля будынка Парламента, каб павіншаваць літоўцаў з Днём незалежнасці. З 18.00 – “Аўтограф-сесія”. У Доме правоў чалавека Сяргей Дубавец падорыць кожнаму цікаўнаму сваю новую кнігу “Вершы” (даследаванне сучаснай паэзіі). З 19.00 – Запрашаюць на запіс дзвюх перадач “Форум” (Konarskio g., 49). Тэма першай перадачы - "Гістарычныя помнікі: рэстаўрацыя, рэканструкцыя, руйнаванне". Другая перадача прысвечана тэме "Гастарбайтары".

Паводле інфармацыі Газеты Беларуская Свабода (http://svabodaby.net)

‹‹ на галоўную | у архіў